zeno
Create a Station
Explore
Religious
Music
News
Podcasts
Bible
By Genre
By Location
By Language
Download App
Toggle Sidebar
zeno
Радыё Свабода
Радыё Свабода
News
Belarusian
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.
Website
Episodes
300
03 June 2026
Расейскі дрон упаў пад Менскам. Куды зьнік Джон Коўл? Сэнсацыя на раскопках | Навіны 3 чэрвеня
«ПіК Свабоды» зь Дзьмітрыем Гурневічам пра галоўныя падзеі серады, 3 чэрвеня. Расейскі дрон упаў у Слуцку ўсяго за 100 кілямэтраў ад Менску. Што вядома пра палёты бесьпілётнікаў над Беларусьсю і чаму ў неба паднімалася беларуская авіяцыя? Камэнтуе прадстаўнік BELPOL Матвей Купрэйчык. Дзе зьнік спэцпасланьнік Дональда Трампа Джон Коўл і чаму ягоны візыт у Менск дагэтуль не адбыўся? Камэнтуе...
10 min
03 June 2026
Затрыманьне афіцэра КДБ, Бакіеў пад бокам у Лукашэнкі, мігранты для чыгункі | Навіны 2 чэрвеня
Чым валодае Курманбек Бакіеў у Беларусі. Па вяртаньні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Лукашэнку ўцягнулі ў канфлікт паміж Пуціным і Пашыньянам. Беларуская чыгунка шукае рабочых у Нэпале і Пакістане. Жорсткая атака расейцаў на Кіеў і Дняпро Апавядаем пра навіны 2 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
11 min
02 June 2026
Зьмены ў Беларусі з 1 чэрвеня. Лукашэнка нэрвуецца. Скандалы вакол добраахвотнікаў. Навіны 1 чэрвеня
Мы пачынаем новы фармат «ПіКа Свабоды». Расказваем пра галоўныя навіны дня і тлумачым, што яны значаць. Ад панядзелка да чацьвярга глядзіце ўвечары выпуск навінаў. У пятніцу падводзім вынікі тыдня.Новыя цэны і новыя грошы: што зьмянілася ў Беларусі з 1 чэрвеня. Скандалы сярод добраахвотнікаў, нэрвовая рэакцыя Лукашэнкі – наступствы візыту Ціханоўскай у Кіеў. Праз увядзеньне абавязковага падатку...
10 min
29 May 2026
Лукашэнка стаў «прасунутым юзэрам»? Штучны інтэлект, Пуцін і Астана
Лукашэнка справаздачыцца Пуціну ў Астане і чытае лекцыі пра штучны інтэлект. Пашыньян жорстка адказвае Лукашэнку. Дэталі аўдыенцыі Бяляцкага ў папы рымскага. Саша Філіпенка пра візыт у Кіеў і жарты для Зяленскага. Невядомыя факты пра справу Бабарыкі. Усё больш беларусаў едзе вучыцца ў Расею. Падсумоўваем падзеі тыдня разам з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам...
47 min
28 May 2026
Ціханоўская ў Кіеве: гістарычны візыт ці расчараваньне?
Чатыры гады беларуская апазыцыя намагалася зладзіць сустрэчу з Уладзімерам Зяленскім у Кіеве. І вось яна адбылася. Але што далей? Ці ўдасца вырашыць праблемы беларусаў, якія жывуць ва Ўкраіне, беларускіх добраахвотнікаў, і што гэты візыт дасьць беларускім дэмакратычным сілам. У «ПіКу Свабоды» прымаюць удзел беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне Мікіта Забуга і Аляксей Францкевіч, кіраўнік...
38 min
25 May 2026
Званок Макрона — «ядзерны»? Пра што Ціханоўская дамаўляецца ў Кіеве? Латушка, Фрыдман, Крыжаноўскі
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон засьцерагае Аляксандра Лукашэнку ад далейшага ўцягваньня Беларусі ў вайну. Сьвятлана Ціханоўская сёньня ў Кіеве на запрашэньне прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Што адбываецца і наколькі сур’ёзная ваенная пагроза для беларусаў? Пра гэта ў ПіКу Свабоды кажуць: з Кіева — Павал Латушка, намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, з Бэрліну —...
31 min
22 May 2026
Трывожныя вучэньні. Чаму Трамп «ратуе» беларускі калій? Арышт сьпевака Хлястова
Падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. У Беларусі і Расеі завяршыліся ядзерныя вучэньні – з імітацыяй пускаў ядзернай зброі. Што гэта значыць насамрэч? Аналізуе Валер Кавалеўскі. Таксама абмяркоўваем сытуацыю вакол беларускага калію: ЗША просяць суседзяў Беларусі разблякаваць гэтае пытаньне. Навошта гэта Вашынгтону? Камэнтуе Уладзімер Жыгар. На выбарах у Каардынацыйную раду перамагла кааліцыя Паўла...
57 min
18 May 2026
«Я б на месцы Лукашэнкі ўстрашыўся гэтай малітвы»
Беларускія і расейская войскі на тэрыторыі Беларусі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар. Напярэдадні Зяленскі заявіў, што Расея зноў плянуе ўдары па Ўкраіне з Беларусі. Як пратэстанцкія вернікі і прапаведнікі ўспрынялі малітву за Лукашэнку і Пуціна на «Фэстывалі надзеі» з удзелам духоўнага дарадцы Трампа Франкліна Грэма. У «ПіКу Свабоды» бяруць удзел украінскі палітоляг Яўген Магда, а таксама...
43 min
15 May 2026
Трамп пасылае сваіх людзей у Беларусь: пра што дамаўляюцца з Лукашэнкам
Фрэнклін Грэм будзе маліцца за Лукашэнку. Якая місія пратэстанцкага прапаведніка ў Менску? Калі будуць вызваляць палітвязьняў? Што трэба ведаць беларусам пра хантавірус і наравірус? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем асноўныя падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. У эфіры таксама прадстаўніца «Хрысьціянскай візіі» Натальля Васілевіч і мікрабіёляг Вікторыя Дароніна. Сярод іншых...
51 min
11 May 2026
Кныровіч і Прыходзька. Выбары ў КР: Імітацыя палітыкі ці парлямэнт у выгнаньні?
11 траўня ўвечары пачынаюцца выбары ў Каардынацыйную раду – орган, які беларускія дэмсілы называюць альтэрнатыўным парлямэнтам Беларусі. Галасаваньне адбываецца онлайн, але яшчэ да яго старту выбары аказаліся ў цэнтры спрэчак: праз пытаньні бясьпекі, даверу да сыстэмы вэрыфікацыі і праз сумневы, ці патрэбная КР беларусам у 2026 годзе. Ці застаецца яна палітычным прадстаўніцтвам беларусаў, ці...
50 min